Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Міжнародны дзень роднай мовы

Дата: 21 февраля 2024 в 19:45, Обновлено 21 февраля 2024 в 19:49
100 просмотров

У свеце шмат розных моў, але толькі адна з іх родная. Менавіта яна для чалавека самая прыгожая і дарагая. І кожны год 21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы людзі прызнаюцца ў любові да матчынага слова.
Не засталіся абыякавымі да гэтага свята і нашы вучні. У 10-11 класах нашай школы была праведзена інтэлектуальная гульня "Пагуляем у роднае слова" Старшакласнікі ўпэўніліся, што наша мова мілагучная, песенная і паэтычная, вялікі нацыянальны скарб.
Вучні 3-х класаў  разам з настаўнікамі акунуліся ў чароўны свет беларускай мовы.
Пяцікласнікі паўдзельнічалі ў віктарыне "Скарбы роднага слова".
А вучні 4-х класаў разважалі пра нашу родную мову, пра тое, што трэба ведаць сваю гісторыю, сваю культуру, сваю літаратуру, каб не сорамна было за сябе, за сваю Бацькаўшчыну! Мы не дадзім  загінуць ёй, жывой і непаўторнай, “з легендаў і казак” сатканай, “вобразнай, вольнай, пявучай”,  цудоўнай роднай мове!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.